Выстава „Віцебск 100+” у сталічным Палацы мастацтва



Выстава мастакоў Віцебшчыны “Віцебск 100+” адкрылася ў менскім Палацы мастацтва.

Гаворыць старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца:

– Выстава віцебскіх мастакоў „Віцебск 100+” гаворыць сама за сябе, таму што Віцебск у кантэксце сусветнага мастацтва бясспрэчны брэд. Таму мы павінны ўсведамляць гэта. І самае галоўнае, што 100+ – гэта і 100 гадоў народнай вучэльні, і 100 гадоў УНОВІСу, і 100 віцебскіх мастакоў. І мы бачым, што традыцыі, запачаткаваныя 100 гадоў таму, атрымалі развіццё ў іншых пакаленнях.

Сёлета спаўняецца цэлы шэраг стогадовых юбілеяў, звязаных з сусветна вядомай віцебскай мастацкай школай. На выставе прадстаўленыя творы практычна ва ўсіх мастацкіх жанрах і ў рознай тэхніцы.

Цалкам матэрыял з падзеі:

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота Таццяны Козік