Выстава віцебскай мастачкі ў Берасці



«Water-лінія» – выстава пад такой назвай адкрылася ў творчай прасторы незалежнага тэатра Крылы Халопа ў Берасці. Аўтарка – ураджэнка Віцебска Анастасія Ганчарава.

2b0bd90c22860b8ecc0047bdee2c7a9b

Некалькі дзесяткаў прац аб’яднаныя патаемным сэнсам, які звязаны з пачуццямі чалавека і ягоным жыццём, — распавяла мастачка:

— У людзях, у складаных псіхалагічных станах або абставінах, пра якія не прынята казаць, бо заданне мастацтва гэта ў асноўным гарманізацыя, паляпшэнне, ідэалізацыя. А тут прадстаўлены такія сітуацыі, якія не найлепшым чынам прадстаўляюць асобна ўзятага чалавека: у разгубленасці, спалоханага, у нейкая асабістай трагедыі, пакутах. Кожны малюнак сімвалізуе штосьці сваё.      

«Па белых вершах сваёй цішыні я вяду сваю чырвоную лінію. Я малюю сцежку да сэрца. Карту вялікага мноства тонкіх і доўгіх дарожак да сонца з халоднага зімовага лесу. Я шукаю душу», — так апісвае свае працы мастачка Анастасія Ганчарава. Выставу «Water-лінія» у творчай прасторы незалежнага тэатру Крылы Халопа можна наведаць да 19 лютага.

5ad318f51c256c13942be737bb9b1711

 Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

Фота: mybrest.by