Выстава, якая аб’яднала шэсць музеяў з пяці краін



“Шляхамі мовы і літаратуры” ў Менску. Выстава ў Літаратурным музеі Янкі Купалы аб’яднала музеі з пяці суседніх краін.

Гаворыць вучоны сакратар музея Купалы Варонава Галіна:

Выстава “Шляхамі мовы і літаратуры” аб’яднала шэсць музеяў з пяці краін. Яна прадстаўляе творчую спадчыну шасці геніяльных творцаў, чые імёны сталі візітоўкамі Латвіі, Літвы, Расеі, Польшчы, Беларусі: Янка Купала, Адам Міцкевіч, Яніс Райніс, Ёнас Майроніс, Крысціёнас Данелайціс, Аляксандр Пушкін.

Выстава, прысвечаная паэтам, пакуль вандруе па гарадах краін-удзельніц. Апошнім месцам, куды накіруецца экспазіцыя, стане Страсбург.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск