Выстава здымкаў габрэйскай драўлянай архітэктуры
Выставу здымкаў драўлянай архітэктуры габрэйскіх сінагогаў можна яшчэ пабачыць у цэнтры імя Людвіка Заменгофа ў Беластоку. Здымкі былі зробленыя ў 20-30-ыя гады мінулага стагоддзя:
– Пасля Шведскага патопу не было такога знішчэння бажніц. Яны былі даступныя – іх можна было сватаграфаваць і задакументаваць. Характэрная для іх рыса – галоўная частка бажніцы была меншай за памяшканне, якія будаваліся адначасова. І гэта стала архітэктурнай асаблівасцю.
На тэрыторыі перадваеннага Беластоцкага ваяводства, якое абдымала сваім абсягам сённяшнюю Беласточчыну і Гарадзеншчыну, знаходзілася некалькі дзясяткаў драўляных бажніцаў. Усе былі знішчаныя ў час Другой сусветнай вайны і ў пасляваенны час.
Ула Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота entrumzamenhofa.pl