Выстава жывапісу Эдуарда Мацюшонка



“Радзіма. Рэканструкцыя”. У Нацыянальным гістарычным музеі адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака Эдуарда Мацюшонка. Гаворыць старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Калі нам даецца нешта ўмець, мы за гэта пры нараджэнні грошай не плацілі, не прасілі гэтага і бацькі нашы не прасілі. А нам далі. Гэта значыць, што мы атрымалі з нябеснага банка крэдыт. Як вядома, усялякі крэдыт мусіць быць вернуты, і з працэнтамі. І чым большыя працэнты ты вярнуў, тым больш табе залічаць. Вось Эдуард спраўна вяртае тыя працэнты, якія атрымаў. Малайчына, значыць, яшчэ дадуць.

Эдуард Мацюшонак жыве ў Вялейцы. У выстаўленых карцінах мастак раскрывае сутнасць Радзімы ад роднай хаты да гістарычнай спадчыны краіны.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара