Выстава жывапісу Освальда Звейсалніекса ў Полацку
10 студзеня ў залах полацкай Мастацкай галерэі адбылося адкрыццё выставы аднаго з самых яскравых жывапісцаў Латвіі, прафесара Латвійскай акадэміі мастацтваў, дырэктара школы мастацтваў і дызайну ў Рэзэкне Освальда Звейсалніекса, які ўпершыню прадставіў сваю калекцыю ў Полацку.
На персанальнай выставе мастака прадстаўлена больш 30-ці жывапісных работ, кожная з якіх выпраменьвае святло і любоў да роднай Латвіі. Освальд Звейсалніекс валодае выбітным (асаблівым) пачуццём колеру, і таму асноўнае ўражанне ад яго работ – шматколернасць эмоцыяў.
Беларускае Радыё Рацыя
