Выставу ў Гарадзенскім Новым замку прысвяцілі 70-годдзю вобласці
Адразу на ўваходзе наведвальнікаў сустракаюць плакаты і прадметы той эпохі – эпохі аднаўлення савецкай улады пасля сканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Пра выставу распавядае адзін з яе стваральнікаў Яўген Махнач:
– Паспрабавалі аднавіць тую эпоху. Гэтую выставу было б цікава паглядзець і старым людзям, усмомніць тыя часы. Яны маглі б прыйсці, напрыклад, са сваімі ўнукамі і паказаць ім, як жылі іх бацькі, дзядулі і бабулі. На выставе можна ўбачыць вітрыны, якія прысвечаны адраджэнню гаспадаркі на гарадзенскіх землях пасля вайны. У 1944 годзе была ўтворана Гарадзенская вобласць, пачала аднаўляцца гаспадарка, узнікаюць новыя фабрыкі і заводы, аднаўляюць працу старыя.
На думку наведвальнікаў выставы, яна невыпадкова знаходзіцца ў Новым замку. Менавіта тут пасля вайны знаходзіўся абкам партыі – усё кіраўніцтва Гарадзенскай вобласці. І да гэтага часу пра гэта нагадвае савецкі герб над уваходам і чырвоная зорка на шпілі замка.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня