Выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы прысвяцілі Джозэфу Конраду



160-гадовы юбілей сусветна вядомага брытанскага пісьменніка польскага паходжання Джозэфа Конрада адзначылі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыццём мастацка-літаратурнай выставы. Распавядае дырэктар Інстытута Польшчы ў Менску Матэвуш Адамскі.

Джозэф Конрад, ці Юзэф Кажанеўскі, стаў сусветна вядомым па-за межамі Польшчы. Я вельмі ўсцешаны, што Польскі інстытут у Менску разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі далучаецца да святкавання года Конрада. Мы адкрываем літаратурна-мастацкую выставу «Джозэф Конрад. Пасажыр з Настрома», якая комікснай мовай вядзе па жыццёвым і творчым шляху Джозэфа Конрада.

Выстава складаецца з трох частак: жыццё, творчасць, уплыў на пазнейшых знакавых творцаў – такіх, як Боб Дылан, Альфрэд Хічкок, Рыдлі Скот, Квенцін Таранціна ды іншых.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара