“Вытканыя ўзоры” – у Глыбоцкім доме рамёстваў



“Вытканыя ўзоры” – выстава габеленаў, ткацтва і вышыўкі адкрылася ў Глыбоцкім доме рамёстваў. На ёй метадыст па ткацтве гэтай установы Алена Міхайлоўская прадставіла каля дваццаці сваіх прац. Гэта ўжо другая персанальная выстава маладой майстрыхі ў Глыбокім.

Як кажа Алена Міхайлоўская, яна бярэцца за працу з добрым настроем і нават з песнямі. Займаецца яна браным ткацтвам і ў тэхніцы “дымка”.

– Вось як настроішся, так яно і будзе. У асноўным я ткала дзвюма ніткамі. Узоры датычацца нашага Глыбокага, ці хаця б Віцебскай вобласці. Мы прытрымліваемся мясцовых традыцый.

Паводле Алены Міхайлоўскай, ткацтвам і габеленам займаліся яшчэ яе прабабуля і бабуля, таму гэта ўжо ў крыві.

Выстава “Вытканыя ўзоры” ў Глыбоцкім доме рамёстваў будзе працаваць да пачатку снежня. Яе можна будзе наведаць з 9 да 17 гадзін.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя