Вывучаем родны край



У Баранавіцкім раёне працягваецца вывучэнне гісторыі малой радзімы. Яго арганізавала мясцовае Таварыства беларускай мовы.

Адбылася чарговая вандроўка ў сёлетнім сезоне па вёсках Старая Мыш, Малая і Вялікая Сваротва, Каўпеніца, Сталовічы, Моўчадзь, пабывалі на радзіме Адама Міцкевіча ў Завоссі. Гідам гэтай вандроўкі стаў краязнаўца Васіль Дубейка, дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы. Ён мае глыбокія веды праз асабістыя даследаванні багатай гісторыі раёна. Дубейка з задавальненнем дзеліцца ведамі з удзельнікамі падарожжа.

Пачалася экскурсія з вёскі Новая Мыш, расказвае Васіль Дубейка:

Новая Мыш узнікла прыкладна ў канцы XVI –пачатку XVII стагоддзя. У той час Мыш была рэзідэнцыяй Быхўска-Мышскай галіны роду Хадкевічаў.

Заняпад абсалютнай бальшыні гістарычных месцаў, русіфікацы праз змяненне беларускай архітэктуры на расейскую культавых будынкаў выклікала сумныя пачуцці ў вандроўнікаў:

Знішчаецца спадчына наша.

Цудоўная вандроўка. Кал б такіх вандровак было пабольш людзі ведалі б гісторыю свайго раёна, сваёй радзімы. Яны б ведалі, як жылі нашы продкі і як жывём мы. Як яны будавалі і як мы даглядаем тое, што яны будавалі. Па калена, а то і вышэй, травы і бур’яну.

Зацікаўленасць да вывучэння мясцовай гісторыі расце. Калі ў першай вандроўцы было каля 20 чалавек, то ў другой 45. І гэта радуе, кажа старшыня Баранавіцкага таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя