Вывучэнне беларускай мовы онлайн
Праз онлайн-платформу uroki.movananova.by заклікаюць вучыць родную мову ў Берасці. Традыцыйныя адукацыйныя сустрэчы, якія адбываліся па аўторкам, адменены да красавіка.
Вядоўца Вольга Малафеечава адзначыла, што вучыцца ніколі не позна:
– Я ўпэўнена, што ўсе беларусы ведаюць мову, прынамсі вучылі ў школе і яна недзе ў іх там глыбока ў сэрцы жыве. Як раз у такім месцы, як курсы „Мова Нанова”, можна знайсці сяброў з якімі не сорамна, не складана пачаць размаўляць па-беларуску, рабіцца больш адкрытым беларускамоўнаму свету і потым ужо пераносіць у сваё штодзённае жыццё.
Афішы бліжэйшых мерапрыемстваў з’явяцца ў адмысловых суполках у сацыяльных сетках. А пакуль можна заняцца вывучэннем граматыкі ды чытаннем беларускамоўнай літаратуры.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
