Вызначаны фіналісты адбору на „Еўрабачанне-2018” ад Беларусі
Вызначаны фіналісты адбору на „Еўрабачанне-2018” ад Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
У Белтэлерадыёкампаніі завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні „Еўрабачанне-2018”. З канкурсантаў, якія прадставілі свае кампазіцыі прафесійнаму журы, эксперты выбралі 11 фіналістаў.
На фінішную прамую папулярнага праекта выйшлі:
ALEN HIT (з песняй „I Don’t Сare”),
Adagio („Ты і я”),
Lexy („Ain’t You”),
Соф’я Лапіна („Gravity”),
Napoli („Chasing Rushes”),
Alekseev („Forever”),
Анастасія Малашкевіч („World on Fire”),
Гюнеш („I won’t Cry”),
Кірыл Гуд („Deja Vu”),
Радыёхваля („Subway Lines”),
Shuma („Хмаркі”).