Warsaw Freedom Orchestra зайграла ў падтрымку зняволеных музыкаў Irdorath
Прафесійныя беларускія музыкі, якія аб’ядналіся ў Warsaw Freedom Orchestra, падтрымалі зняволеных музыкаў гурту Irdorath, выканаўшы песню «Перемен» Віктара Цоя.
На фота: гурт IRDORATH падчас Маршу
Кіраўнік аркестру Сяржук Доўгушаў расказаў, што выкананне песні адбылося дзеля падтрымкі калег-музыкаў, якіх без віны ўтрымліваюць за кратамі і нават не вядуць у іх дачыненні ніякіх следчых дзеянняў.
У рэпертуары аркестру — творы беларускіх кампазітараў ад эпохі барока да XXI стагоддзя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org
