XIV Архіўныя чытанні ў архіве-музеі літаратуры
6 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень архівіста. Напярэданні гэтага прафесійнага свята ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся традыйный Архіўныя чытанні. Сёлета яны былі прысвечаныя 125-годдзю Максіма Багдановіча, Аркадзя Смоліча і Івана Цвікевіча, – кажа вядомая даследчыца беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка:
– Гэта ўжо былі 14-ыя архіўныя чытанні. Працавалі дзве секцыі. Адна была цалкам прысвечана Максіму Багдановічу, і былі цікавыя даклады. Таксама з гэтай нагоды была падрыхтавана выстава, прысвечаная Максіму Багдановічу з фондаў нашага архіва-музея. І другая секцыя была прысвечана апошнім архіўным знаходкам.
На другой секцыі прадстаўлялі свае дасягненні спецыялісты-архівісты і навукоўцы з розных беларускіх архіваў.
На другой секцыі чытанняў былі прадстаўленыя даклады на самую разнастайную тэматыку: «“Паслядоўнікі Смоліча”: беларускае прыродазнаўства і эканамічная навука на эміграцыі» (Н. Гардзіенка), “Аб’яднанне Беларускіх Жанчын імя Пашкевічанкі (Цёткі)” (А. Сідарэвіч), «Гісторыя перакладу рамана “Векапомныя дні” (з перапіскі М. Лынькова з В. Тарсісам і Я. Мазальковым» (Р. Дубашынскі), “Выкарыстанне фондаў БДАМЛМ пры падрыхтоўцы да друку тэкстаў Івана Навуменкі” (А. Лапата-Загорскі), “Гісторыя помніка Максіму Багдановічу ў Мінску (па дакументах НАРБ)” (М. Тумаш), «“Фотоальбом разрушенных городов и бытовых построек, снимки военнопленных” как исторический источник и визуальное свидетельство военного времени» (М. Шпакава).
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота bdamlm.by