XVIII Дзень беларускага пісьменства ў Капылі



У Капылі на Меншчыне стартуе XVIII Дзень беларускага пісьменства.

Напярэдадні афіцыйнага свята адбылася адмысловая прэс-канферэнцыя прысвечаная мерапрыемствам у межах яго правядзення:

– У нас 28-е свята. Свята, якое ўжо праходзіла ў Полацку, Тураве, Наваградку, Нясвіжы, Воршы, Заслаўі, Камянцы, Шклове, Хойніках, Бялынічах. Я не ўсе гарады пералічыў. У кожным з раённых цэнтраў гэта была вялікая падзея. Сталіца Дня беларускага пісьменства – гэта горад выбраны аргкамітэтам. Горад у якім нарадзіліся ці працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры, беларускай культуры, беларускія палітычныя дзеячы.

Акрамя гэтага, шэраг сяброў альтэрнатыўнага Саюзу беларускіх пісьменнікаў на дадзены момант знаходзяцца ў эміграцыі. Сёлетняе свята разлічана на некалькі дзён, але асноўныя мерапрыемствы пройдуць 5 верасня 2021 году ў мястэчку Капыль.

Беларускае Радыё Рацыя