XXXIII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі перанесены на наступны год
XXXIII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску з-за другой хвалі пандэміі каранавіруса перанесены на наступны год.
Пра гэта распавялі арганізатары.
Фестываль планавалася правесці ў апошні тыдзень лістапада. Па традыцыі, асноўнай падзеяй стаў бы міжнародны конкурс, нагадала дырэктар фестывалю Марына Раманоўская.
Арганізатары папрасілі прабачэння ў гледачоў за тое, што ім яшчэ год давядзецца чакаць магчымасці наблізіцца да свету сучаснай харэаграфіі. Але для прыхільнікаў праекта прадугледжана маленькая «кампенсацыя».
З 23 па 27 лістапада ў эфіры тэлерадыёкампаніі «Віцебск» можна будзе ўбачыць пяць тэматычных праграм, дзе распавядуць, якім бы быў фэст.