Ягор Забелаў прэзентуе сольны альбом „NITI”



Беларускі баяніст Ягор Забелаў прэзентуе першы цалкам сольны альбом „NITI”. Запіс адбыўся ў Парыжы. Саўндпрадусарам выступіў сузаснавальнік украінскага гурта „Океан Ельзи” Юры Хустачка.

Першыя прэзентацыі пройдуць у Расеі ды Украіне, кажа Ягор Забелаў:

– Масква 19 сакавіка, Петразаводск 21 сакавіка, Санкт-Пецярбург 22 сакавіка. Далей запланаваныя прэзентацыі ва Украіне – гэта 2 красавіка Кіеў, 3 красавіка Адэса, 4 красавіка Харкаў. У Менску 24 красавіка хутчэй за ўсё ў Віцебску, мы павінны вызначыцца літаральна на днях.

28 лютага альбом Ягора Забелава „NITI” будзе выкладзены на асноўных музычных інтэрнэт-сэрвісах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя