Як бацька Яфіма Шыфрына звязаны са Слонімам?



Бацька расейскага артыста Яфіма Шыфрына быў звязана са Слонімам.

Пра тое, як бацька расейскага гумарыста быў звязаны са Слонімам, чытачы “Слонімскага краю” даведаюцца, калі прачытаюць свежы красавіцкі нумар выдання, якое выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Нумар, як і мінулыя, цікавы самымі разнастайнымі матэрыяламі, якія распавядаюць пра гісторыю слонімскай зямлі і яе людзей. На яго старонках працягвае друкаваць сваё вялікае даследаванне Святланы Брайчук “Шляхамі Ордаў”. Чытачы пазнаёмяцца з матэрыяламі і фотаздымкамі першай паловы ХХ стагоддзя з альбома сланімчанкі Веры Падковіч, з артыкулам пра Платона Кукальніка другой паловы XIX стагоддзя, пра знакамітых палякаў Слонімшчыны, пра краязнаўца Аляксандра Жукоўскага і слонімскую кнігарню Абрамовіча і г.д.

У “Слонімскім краі” надрукавана шмат іншых звестак, як з гісторыі горада над Шчарай, так і навіны сённяшніх гісторыка-краязнаўчых будняў Слонімскага раёна. Поўнасцю нумар і ранейшыя нумары “Слонімскага краю” чытачы знойдуць тут.

Беларускае Радыё Рацыя