Як беларуская дыяспара Шчэціна бавіць разам час па-беларуску?



Здымак ілюстрацыйны

У заходне-паморскім ваяводстве працягвае сваю працу клуб пад назвай „Шчэцін беларускамоўны“. Ён аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія бавяць час разам. Беларусы збіраюцца два разы на тыдзень — праглядаюць і абмяркоўваюць фільмы ды гуляюць у настолкі, — падрабязней распавёў прадстаўнік клуба беларускай мовы спадар Андрэй:

— „Шчэцін беларускамоўны“ існуе прыкладна з пачатку 2023 года. Праца выглядае так, як заўсёды. Хто хоча, далучаецца да кінапрагляду, гульняў настольных. Часам усё ж такі адбываюцца тэматычныя сустрэчны, дні святкавання, калі ў кагосьці ёсць такое жаданне. Сустрэчы адбываюцца два разы на тыдзень: адзін дзень — кіно; другі дзень — настолкі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Сачыць за актуальнымі навінамі клуба „Шчэцін беларускамоўны“ можна праз суполку ў тэлеграм @szczecin_belmova.

Беларускае Радыё Рацыя