Як беларусы царкву ў Чыкага будавалі



5-га лістапада 1958 года група сяброў Беларускай Амерыканскай Рады ў Чыкага (ЗША) пачала арганізоўваць праваслаўны прыход Святога Юрыя. З Францыі прыехаў архімандрыт Уладзімір Фінкоўскі, які пачаў рэгулярна служыць у арэндаваным для патрэбаў парафіі будынку.

Будынак царквы Беларускай праваслаўнай парафіі Святога Юрыя ў Чыкага. 1500 Норд Маплевуд Авеню 60622.

Беларусы пачалі збор грашовых сродкаў для таго, каб пабудаваць уласны дом-царкву. 

Рукапалажэнне арх. Уладзіміра Фінкоўскага. Злева направа: Аляксандр Волах, Васіль Пунтус, Мікола Латушкін, украінскі япіскап занады з Канады, арх. Фінкоўскі, архіяпіскап Грыгоры, а. Леў Парандоўскі, украінскі япіскап з Чыкага. Чыкага, 1958 г.

25 траўня 1959 года па адрасу 1500 Норд, Маплевуд Авеню ў Чыкага дванаццаць ініцыятараў набылі будынак для Беларускай Праваслаўнай Царквы Святога Юрыя. Будынак патрабаваў капітальнага рамонту. На заклік царкоўнай управы масава адгукнуліся парафіяне.

Беларуская праваслаўная парафія Святога Юрыя ў Чыкага. Пасля святой літургіі: Павел Панкевіч, настаяцель парафіі айцец Алег Мірановіч. Цалуе крыж хрэснік Міколы Латушкіна Юрка Загонак. Бачная за падсвечнікам Зоя Латушкіна. 1964 г.

Заснавальнікамі царквы былі Мікола Латушкін з жонкай Сафіяй і цесцем Янам Багдановічам.

Брашура, прысвечаная гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы Святога Юрыя ў Чыкага.

 

 

Пячатка Беларускай праваслаўнай царквы Святога Юрыя ў Чыкага.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Вячаслава Харужага