Як браліся шлюбам беларусы?



«Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня» – пад такою назваю адкрылася выстава ў  Нацыянальным  цэнтры сучасных мастацтваў у Менску.

Для экспазіцыі выбрана каля 60 фотаздымкаў 1970-1990-х гадоў з музычна-этнаграфічных экспедыцый Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У межах выставы яшчэ некалькі праектаў, пра якія расказвае супрацоўніца Нацыянальнага  цэнтра сучасных мастацтваў Ганна Маліноўская:

– Трэба адзначыць, што 19 верасня а 19 гадзіне адбудзецца куратарская экскурсія па выставе. А 26 верасня таксама а 19 гадзіне – рэтраспектыўны прагляд і абмеркаванне дакументальнай кінастужкі “Палескія вяселлі”. 27 верасня мы запрашаем на майстар-клас па пляценні беларускіх вясельных вянкоў.

Фотаздымкі можна праглядзець і ў фармаце слайд-фільма. Да кожнага партрэта даданы голас яго ўладальніка – вясельныя песні і інструментальная музыка ў выкананні інфарматараў.

Работа выставы працягнецца да 13 кастрычніка 2018 года.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота Novychas