Як будзе выглядаць скульптура «Беларусам свету» ля Траецкага



Новая скульптурная кампазіцыя павінна з’явіцца да 950-годдзя Менска паблізу Траецкага прадмесця, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў КУП «Мінская спадчына».

Памятны знак будзе ўяўляць сабой кола — адзін з самых старажытных славянскіх знакаў, якія ўвасабляюць сонца, зямное кола жыцця, вечнасць. Кола выкарыстоўвалася беларусамі ў розных абрадах, святах, у той жа час гэта самы неабходны інвентар у сялянскай гаспадарцы.

Бронзавую скульптуру дыяметрам прыкладна 3 метры ўсталююць на гранітным валуне з надпісам «Беларусам свету». Вобраз дапоўніць стужка з нацыянальным арнаментам.

“Памятны знак прысвячаецца ўсім беларусам, якія жывуць у розных кутках нашай зямлі. Аб’ядноўвае ўсіх гэтых людзей любоў да Радзімы, да яе мове, звычаяў, культуры. У розных краінах яны ствараюць дыяспары, дзе гучыць родная мова, радуюць душу і сэрца песні на «матчынай мове». На розных кантынентах, стаўшы часткай гісторыі розных краін, яны застаюцца беларусамі. Такія імёны, як Ігнат Дамейка, Марк Шагал, Барыс Кіт, вядомыя ўсяму свету”, — распавядае адзін з аўтараў кампазіцыі доктар архітэктуры, прафесар Армен Сардараў.