Як мніхі-базыльяне вырашалі, колькі можна піць піва
Тыя беларусы, хто добраахвотна перайшоў на самаізаляцыю ва ўмовах эпідэміі, наракаюць, што сталі залішне есці і выпіваць.
Як давалі сабе рады з гэтым смяротным грахом ізаляваныя ў кляштары мніхі-базыльяне, распавядае гісторык-архівіст Дзяніс Лісейчыкаў.
– На першым жа сходзе базыльянаў у 1617 годзе, гэта была дзявятая сесія, цэлы дзень абмяркоўвалі колькі трэба і колькі можна піць піва нашым братам-базыльянам, бо гэта была вялікая праблема ў тыя часы, і прапісалі ў гэтых пастановах, што можна падчас абеду выпіць не больш за дзве кварты, кварта – гэта 0.8 літра. Калі больш, то гэта ўжо было моветон. За вячэрай можна было нешта выпіць яшчэ таксама, прычым гэта піва было, як там пісалася, “піва моцнае”. Яны правялі нараду, высветлілі, што браты шмат ужываюць, і трэба іх нейкім чынам абмяжоўваць.
Базыльяне – каталіцкі манаскі ордэн Усходняга абраду. Яго росквіт у Вялікім Княстве Літоўскім прыпадае на XVII-XVIII стагоддзі. Адным з самых вялікіх асяродкаў быў Супрасльскі манастыр на Падляшшы.
Цалкам матэрыял у гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота carkva-gazeta.by