Як паэзію пераўтварыць у фарбы



Пра тое, як паэзію можна ператварыць у фарбы, менскія школьнікі даведаліся ў Музеі гісторыі літаратуры на літаратурна-мастацкай сустрэчы “У краіне маленства”.

Гавораць мастак Уладзімір Сайко і паэт Віктар Шніп.   

– Нехта пачынае маляваць адразу як нарадзіўся. Яшчэ года няма, а ўжо цягнецца да фарбаў, малюе, не разумеючы, што малюе. Але з такіх дзяцей і атрымоўваюца пасля мастакі.

– Асноўнай мэтай нашай майстэрні з’яўляецца далучэнне да прыроды. Прадстаўленыя тут працы нясуць ў сабе эмоцыі шчасця ад таго, што можна дакранацца да мастацтва, нягледзячы ні на малодшы, ні на дарослы ўзрост. Толькі ісці гэтым шляхам і адлюстроўваць тое, што ёсць у жаданні.  

Школьнікі, якія прыйшлі на літаратурна-мастацкую сустрэчу, былі не толькі гледачамі і слухачамі. Яны развучвалі вершы і самі рабілі малюнкі па матывах беларускай паэтычнай класікі. Сустрэча была прымеркаваная да міжнароднага Дня абароны дзяцей.

[Not a valid template] 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара