Як пілі і співаліся беларусы?



Паслухаць лекцыю пра тое, як пілі і співаліся беларусы, у Менску прыйшло каля 200 наведнікаў „Лятучага ўніверсітэта”.

03-ryc-012973001_1354799190202

Пра тое, як пілі нашыя продкі расказаў гісторык Захар Шыбека:

– Я разумеў, што наша такое традыцыйнае меркаванне, што людзі пілі заўсёды, але гэта было зусім не так. У часы Вялікага Княства Літоўскага было п’янства, але не зафіксавана алкагольная залежнасць па многіх прычынах, бо людзі пілі якасныя напоі, бо яны добра закусвалі, бо яны былі ў большасці занятыя земляробствам і ў іх не было часу і грошай, каб траціць іх на алкаголь. Алкагалізм у даўнія часы зараджаўся ў гарадах і п’янства стала заўважным, калі пачалася вытворчасць гарэлкі.   

Чарговая асветніцкая акцыя, якая прайшла ў межах праграмы вывучэння гісторыі гандлю на Беларусі, адбылася ў арт-прасторы „Цэх”, якая месціцца ў будынку былых менскіх вагонных майстэрняў, узведзеных яшчэ ў дарэвалюцыйны час.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.