“Як сон знайшлі” ў Гомелі



У гомельскім выдавецтве ТДА “Барк” выйшла з друку прыгожая кніжка апавяданняў для дзяцей вядомага пісьменніка з Гомеля Васіля Ткачова. Кніжка вельмі цудоўна аформлена і з дужа цікавымі апавяданнямі для дашкольнага і малодшага школьнага ўзростаў пад назвай “Як сон знайшлі”.

41 апавяданне празаіка зацікавяць не толькі юных чытачоў, але і іх бацькоў, і настаўнікаў. Не шмат сёння ў Беларусі пісьменнікаў, якія пішуць прозу для дашкольнікаў і школьнікаў. Васіль Ткачоў на гэтай ніве працуе даўно, таму яго апавяданні вучаць дзяцей любіць сваю радзіму, паважаць старэйшых людзей і дапамагаць ім быць шчырымі і працавітымі, любіць прыроду, казаць заўсёды праўду і шанаваць роднае слова.

Кожнае апавяданне ў кнізе Васіля Ткачова – гэта спецыяльныя ўрокі на роднай мове, урокі, якіх сёння ў нашых школах не хапае. Таму кніга Васіля Ткачова – добры і своечасовы падарунак для ўсіх нас, чытачоў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя