Як стваралі „савецкага беларуса”



Беларускі кінематограф 30-х гадоў у барацьбе з «буржуазным нацыяналізмам». Лекцыя з такой назвай прайшла ў зале Еўрапейскай кавярні ў Берасці. Кажа лектар, кандыдат філалагічных навук, культуролаг і даследчык Вольга Раманава:

– Можна сказаць, што мне ўсё спадабалася. Спадабаліся слухачы і тое, што задавалі пытанні, рэагавалі. Прыйшлі людзі самых розных узростаў. Была жанчына сталага ўзросту. Звычайна такія людзі альбо засынаюць, альбо недавольныя сыходзяць, таму што даволі складаная мова. А яна падзякавала і сказала, што ёй усё зразумела, усё цікава.

Сёння а 18-й гадзіне па адрасе Халтурына 2/1 адбудзецца другая частка мерапрыемства – кінапаказ стужкі “Канцэрт Бетховена”. Пасля прагляду фільма, гледачы змогуць абмеркаваць вобразы “савецкага ўтапічнага” і “нацыянальнага” у кіно.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце