Як сустрэлі дзень роднай мовы гарадзенскія ўлады?
На Гарадзеншчыне міжнародны дзень роднай мовы не мае вялікага розгаласу. Лепшы спосаб вызначыць як выглядае моўная сітуацыя — паглядзець беларускія версіі сайтаў гарадзенскай выканаўчай улады. У беларускай інтэрнэт-версіі гарвыканкама толькі прафанацыя працы. На старонцы аблвыканкама, увогуле — белая пляма.
Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны ААН, каб заахвоціць да моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі. Для Беларусі, дзе беларуская мова, як дзяржаўная, дыскрымінуецца на дзяржаўным і побытавым роўні, гэты дзень асабліва важны, як напамін.
Але ня ўсё так негатыўна ў дзень роднай мовы. У Гарадзенскай гімназіі №6 усе педагогі і вучні напісалі ў беларускую дыктоўку. І гэта натхняе.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
