Як святкуюць Каляды ў розных рэгіёнах Беларусі?
Напярэдадні Каляд у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася лекцыя пра асаблівасці святкавання зімовага сонцастаяння на таямнічым Берасцейска-Пінскім Палессі.
Пра тое, як беларуская традыцыя памірае і зноў адраджаецца распавяла вядоўца лекцыі, супрацоўніца Інстытуту мастацтвазнаўства і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Настасся Даніловіч:
– Ці будзе яна жыць, гэта залежыць ад сённяшніх носьбітаў. Напрыклад, вось у экспедыцыях мы запісвалі ў Баранавіцкім раёне, што некаторы час не было – у 80-х – пачатку 90-х не хадзілі каледаваць. Потым гэта патрэбнасць у моладзі, у дзяцей была, і яны пачалі стыхійна хадзіць, і іх ужо бабулі вучылі, як гэта трэба рабіць, калі яны прыходзілі. І так паступова традыцыя адрадзілася.
Падчас лекцыі госці навучыліся адрозніваць калядныя песні розных рэгіёнаў Беларусі і паглядзелі ўрыўкі дакументальнага кіно, прысвечанага каляднаму абрадаваму комплексу.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск