Як у Пінску шчадравалі



Сталіца беларускага Палесся – Пінск – упершыню афіцыйна адзначае Новы год па юльянскім календары. Ва ўсіх установах культуры рэгіёна ладзяцца гулянні «Як на Шчодрую куццю», а на галоўнай гарадской плошчы зладзілі тэатралізаваныя мерапрыемствы ды канцэртную праграму «Калядны батл».

Сваімі ўражаннямі дзеліцца ўдзельнік урачыстасцяў, мясцовы блогер Мікалай Клімовіч:

Можа, з-за таго, што пасля цёплага перыяду наступілі маразы, не кожны чалавек захацеў выйсці на вуліцы. У прынцыпе, культура даволі добра падрыхтавалася да гэтага мерапрыемства. Магчыма, так таму, што гэтае свята праходзіць упершыню – адсюль і невялікая колькасць народу.

На пінскай гарадской плошчы выступілі лепшыя мясцовыя народныя калектывы, якія акрамя шчодраўскіх песень, тэатралізавана паказалі традыцыю сустрэчы “старога” Новага года.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота media-polesye.by