Як у Заходняй Беларусі жаўнеры адмовіліся мітынг разганяць



У 1930 годзе ў польскамоўнай прэсе БССР з’явілася зацемка, прысвечаная надзвычайнаму здарэнню – адмове жаўнераў польскага войска ўдзельнічаць у разгоне беларускай сялянскай дэманстрацыі. Шматлікі мітынг, у якім удзельнічала каля 2000 чалавек, праходзіў у мястэчку Дзярэчын, Слонімскага павета. Выразка з газеты, прыкладзеная ў свой час да справаздачы, захоўваецца ў Цэнтральным вайсковым архіве ў Рэмбертове (Польшча).

Ілюстрацыйнае фота. 79-ы полк пяхоты слонімскіх стральцоў імя Льва Сапегі.

Жаўнеры адмовіліся разганяць мітынг

У вёсцы Дзярэчын, Слонімскага павета адбыўся вялікі мітынг-дэманстрацыя беларускіх сялян. У мітынгу ўзяло ўдзел каля 2000 тысяч асобаў. З прамовай выступіў дэпутат беларускага сялянскага клуба Крымчук. Па прычыне таго, што паліцыя не магла разагнаць сялян, жаўнерам, якія знаходзіліся ў адпачынку, было прапанавана атрымаць зброю і вырушыць на дапамогу паліцыі. Жаўнеры адмовіліся ад удзелу ў разгоне мітынгу. Пасля мітынгу паліцыя арыштавала некалькі сялян і аднаго жаўнера.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя