Як уз’ядноўвалі Беларусь у 1939?
Cтановішча, якое склалася на занятых пасля 17 верасня 1939 года Чырвонай Арміяй землях Польшчы патрабавала фармальнага юрыдычнага афармлення.
Фота: vk.com/belart_unity
22 кастрычнiка былі праведзены „выбары”, а 28-30 кастрычнiка ў Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусi.
3 926 старанна падабраных дэпутатаў Народнага сходу 563 былi з сялян, 197 – з рабочых, 166 – з iнтэлiгенцыi i iншых слаёў насельнiцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 габрэi, 43 расейцаў, 53 украiнцы i 10 прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасцей.
На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, а таксама народныя паэты Янка Купала і Якуб Колас. Народны сход прыняў дэкларацыi пра ўстанаўленне савецкай улады на ўсёй тэрыторыi Заходняй Беларусi, а таксама пра канфiскацыю памешчыцкiх зямель, нацыяналiзацыю банкаў i буйной прамысловасцi. Дзень пазней адзінагалосна была прынята дэкларацыя пра далучэнне гэтых зямель да Савецкай Беларусі.
Мапа Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд 1939-1940 гг.
Далучаны абшар стаў часткай краіны саветаў, але мяжа захавалася, свабоднага руху не было, сем’і, сваякі, якія штучна былі падзеленыя, так і не змаглі пабачыцца.
Будынак беластоцкага тэатра, у якім праходзіў Народны сход, пабудаваны ў 1938 годзе. Цяпер у ім знаходзіцца Драматычны тэатр імя Венгеркі (Электрычная 12/Elektrycznа 12).
Фота: wikipedia.org
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя