Як выглядае сёння слонімская сінагога



У наступным годзе слонімскай сінагозе споўніцца 380 гадоў. Адна са старэйшых сінагог Беларусі была пабудавана ў 1642 годзе. Напрыканцы мінулага года сінагогу выкупіла менская пісьменніца Іаана Рыўз (Ілона Караваева). Давайце паглядзім, як сёння знешне і ўнутры выглядае найстарэйшы архітэктурны помнік Слоніма ў самым цэнтры горада.

Нагадаем, што слонімская сінагога – гэта выдатны помнік архітэктуры эпохі барока з архітэктурна-кампазіцыйнымі прыёмамі, характэрнымі для манументальнага дойлідства Беларусі XVII-XVIII cтагоддзяў і арыгінальным арнаментальна-дэкаратыўным вырашэннем інтэр’ера.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара