Як выглядалі сцягі княскага роду Радзівілаў?
У менскім Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ідзе падрыхтоўка да прэзентацыі кнігі даследчыка Андрэя Шула-Сянчэўскага. Аўтар прааналізаваў архіўныя інвентарныя вопісы і рэдкія выявы радзівілаўскіх сцягоў, што захоўваюцца сёння ў Швецыі, Польшчы, Украіне, Літве і недаступныя для шырокай публікі.
– Гэта адна з першых кніжак па гісторыі беларускіх сцягоў, а менавіта па гісторыі сцягоў княскага роду Радзівілаў з 16 па 20 стагоддзе. Такая публікацыя па Радзівілах робіцца ўвогуле ўпершыню і ўвогуле па гісторыі сцягоў нейкага асобнага магнацкага ці шляхецкага роду таксама робіцца ўпершыню. Ні ў Польшчы, ні ў Літве, ні ў Расеі такіх публікацыяў не існуе.
Прэзентацыя кнігі „Сцягі княскага роду Радзівілаў XVI-XX стагоддзяў” адбудзецца 16 траўня ў Музеі Багдановіча ў Менску. Падчас імпрэзы чакаецца ўрачыстая рыцарская варта, майстар-клас па напісанні панегірыкаў і шмат іншых цікавостак. Пачатак а 19-й гадзіне паводле беларускага часу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Вікіпэдыя