Як Янка Купала ў Лідзе намачыў свой абутак
24 сакавіка 1940 годае Народны паэт Беларусі Янка Купала (1882-1942) прыехаў у Ліду на сустрэчу з выбарцамі па Лідска-Слабодскай выбарчай акрузе. Візіт яго працягваўся тры дні. За гэты час паэт меў магчымасць бліжэй пазнаёміцца з горадам і людзьмі, сустрэцца з літаратарамі, прайсціся па вуліцах даваеннай Ліды. Тады ж паэту быў уручаны білет дэпутата па Лідскай-Слабодскай выбарчай акрузе № 306.
Адным з цікавых фактаў тых дзён з’яўляецца тое, што Янка Купала прыехаў у Ліду напачатку вясны і прамачыў свой абутак. Валянцін Таўлай, беларускі пісьменнік, які жыў тады ў Лідзе, заўважыўшы гэта, хутка наведаў абутковую фабрыку „Ардаль”, дзе вырабляліся галёшы. Работнікі фабрыкі, пачуўшы, што галёшы патрэбны вядомаму беларускаму пісьменніку, з задавальненнем падарылі іх народнаму паэту…
Больш падрабязна пра Янку Купалу і Лідчыну, пра тое, як рыхтуецца Лідчына да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа, чытачы даведаюцца са свежага нумару “Нашага слова.pdf”.
Пра новую кнігу Уладзіміра Барысенкі “Водгук фабрычнага гудка”, пра імпрэзу памяці пісьменніцы Людмілы Сівалобавай і шэраг іншых цікавых матэрыялаў прачытаюць таксама чытачы ў свежым нумары выдання. Поўнасцю новы нумар “Нашага слова” чытайце тут.
Беларускае Радыё Рацыя