Як захаваць культурна-гістарычную спадчыну Беларусі?



На нашых вачах знікае спадчына беларускага народу. Гэтую праблему заўважае і прапануе яе рашэнне актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Булаты. У межах праекту E-pramova ён выказаў меркаванне, што дзяржава робіць спробы па захаванні культурнай спадчыны, але якасць рэстаўрацыйных прац застаецца на нізкім узроўні.

-На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца больш за 15 тыс помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны. Але ў годным стане з іх трывае толькі 5%. Адмысловыя дзяржпраграмы па захаванні спадчыны фінансуюцца па парэшткавым прынцыпе. Выйсцем  з гэтай сітуацыі можа быць выкарыстанне культурна-гістарычнай спадчыны ў турызме. Бо турызм, як феномен ХХ стагоддзя, шмат у якіх краінах з’яўляецца буйной індустрыяй і значнай часткай нацыянальнай эканомікі.

Але індустрыя турызму развіваецца дзякуючы прыватнай ініцыятыве прадпрымальнікаў, а для іх дзяржава павінна стварыць адпаведныя ўмовы. Трэба ўсталяваць трывалае заканадаўства, знізіць колькасць і ўзровень падаткаў, ліквідаваць татальны кантроль з боку дзяржавы – падкрэсліў Павел Булаты.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belarus-travel.by