Як жыве Акварэлія Новік у эміграцыі?
Рэалізацыя дзіцячых праектаў і музычныя сустрэчы з дарослымі, а таксама выкладанне спеваў, развіццё ютуб-каналу. Такім чынам цяпер выглядае творчае жыццё спявачкі гуртоў Kriwi i Harotnica, кампазітаркі Акварэліі Новік. Яна знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі ў польскім горадзе Уроцлаве.

Распавядае сама творца:
– Па-першае, я зараз больш за год жыву ва Уроцлаве і тут я актыўна займаюся, выкладаю спевы для ўкраінцаў, для беларусаў, для расейцаў. У мяне розныя вучні. Да палякаў я яшчэ не дайшла, але планую, калі трошкі падцягну сваю польскую мову. Займаюся з дзецьмі, дарослымі, хачу тут пад канец года зладзіць канцэрты для сваіх вучняў.
Акварэлія Новік дадала, што за яе творчасцю можна сачыць як праз сацыяльныя сеткі, так і праз ютуб.
Беларускае Радыё Рацыя
