Як змяніліся нашы гарады?



Як змяніліся нашы гарады? Паразважаць на такую тэму ўжо заўтра, 10 сакавіка, запрашаюць прадстаўнікі баранавіцкіх курсаў „Мова Нанова”.

У анлайн-фармаце адбудзецца сустрэча з метадолагам і сацыёлагам Таццянай Вадалажскай, – распавяла вядоўца курсаў Ганна Ліцкевіч:

– Паразмаўляем пра тое, як змяніліся нашыя гарады пад уплывам тэхналогій, пандэміі, грамадска-палітычных падзей.  Мы часта гаворым і часта чуем, што вельмі моцна змяніліся апошнім часам. Будзе добрая нагода, каб паразмаўляць, паразважаць на гэты конт. І таксама паслухаць выступ нашай госці – Таццяны Вадалажскай – метадолага і сацыёлага, праграмнага каардынатара „Лятучага ўніверсітэта”.

Заняткі пройдуць праз платформу Зум, для ўдзелу абавязкова патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму. Пачатак а 19-ай гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя