Як зрабіць, каб на твой канцэрт прыйшлі людзі?



Лекцыя пра тое, як арганізаваць і паспяхова правесці імпрэзу або канцэрт прайшла ў Арт-Сядзібе ў Менску. Вядоўца сустрэчы Алесь Снег спецыяльна для нашых слухачоў падзяліўся пяццю складнікамі ўдалай імпрэзы:

— Гэта добра падабраныя гурты, нават добрая назва і афіша — гэта два. Трэцяе — гэта добрая рэклама на мэтавую аўдыторыю. Чацвёртае — удала падабраны час, не трэба рабіць канцэрту ў клубе ў ліпені. І пятае — трэба верыць у сябе і не спыняцца.

Сярод іншых пытанняў падчас лекцыі Алесь Снег распавёў пра беларускае заканадаўства, і тое, якім чынам можна дамаўляцца з уладамі, а таксама як прасоўваць сваё мерапрыемства праз сацыяльныя сеткі.

Поўны матэрыл слухайце ў далучаным гукавым файле:

Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя, Менск