Як зразумець беларускае кіно?



Беларускае кіно застаецца балючым пытаннем айчыннай культуры.

Уласным бачаннем шляху кіно ў Беларусі падчас адкрытай лекцыі падзяліўся рэжысёр Андрэй Кудзіненка:

– Беларускае кіно – гэта надзея, хутчэй пакуль невядома будзе яно ці не. Гэта, можа, такі толькі пачатак, а, можа, пакуль не зразумела. Гэта такая кропка, якая можа знікнуць або наадварот – можа выбухнуць і зарганізаваць новы свет.

Падчас лекцыі «Вочы на далоні: як зразумець беларускае кіно?» з удзелам рэжысёра Кудзіненкі прысутныя прыйшлі да высновы аб неабходнасці мультыкультуральнага і міжінстытуцыянальнага дыялогу. Галоўным пытаннем для беларускага кіно застаецца ўсё тое ж: хто такі беларус?

Беларускае Радыё Рацыя