Якая роля Facebookа ў культуры?
Для адных гэта кантакт са светам, для другіх – дадатковая нагрузка. У рамках пятага літаратурнага фестывалю “Сабраныя”, які праходзіць у Беластоку, адбылася дыскусія на тэму “Роля Facebookа ў культуры”. Хаця гэта надалей адна з найбольш папулярных сацыяльных сетак, з часам многія карыстальнікі адмаўляюцца ад яго. Кажа беларускі пісьменнік Міхась Андрасюк.
– Ужо два месяцы, як я выдаліў Facebook, бо ён мне пачаў замінаць у жыцці. Я не мог прысесці і пачаць пісаць тое, што мне трэба. А пісаў тое, што магло быць цікавым маім віртуальным знаёмым. Я не прыхільнік таго, калі чалавек піша абы-што, каб толькі звярнуць на сябе ўвагу. Напрыклад, што ён прачнуўся, расплюшчыў вочы, ён герой, і за гэта яму – лайк, лайк, лайк…
Сёння ў рамках пятага літаратурнага фестывалю “Сабраныя” адбудзецца, між іншым, сустрэча з карэспандэнтам польскіх СМІ ў Расеі Вацлавам Радзівіновічам. Усе мерапрыемствы праходзяць у кафэ “Змена клімату”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі