Якое дачыненне Піншчына мае да Варшаўскага паўстання?
Сёння 79-я гадавіна пачатку Варшаўскага паўстання. Напрацягу двух месяцаў на вуліцах польскай сталіцы вялася барацьба патрыётаў з нацысцкімі акупантамі.
Сярод дзясяткаў тысяч падпольшчыкаў, якія кінулі выклік гітлераўскай Нямеччыне і яе саюзнікам, былі сотні нарадзінцаў Піншчыны. У Варшаву яны перабіраліся загадзя, па тайных пераходах.
Як адзначае пінскі краязнавец, перадусім перакідкай падпольшчыкаў з Пінска ў Варшаву займалася мясцовае аддзяленне Арміі Краёвай:
– Была сакрэтная база не ў самім горадзе, а ў маёнтку Калбы. Людзі, якія былі актыўныя і вядомыя да вайны, ёсць яркія прадстаўнікі шляхецкіх родаў, гімназісты, журналісты, якія ўдзельнічалі ў Варшаўскім паўстанні. Гэта была эліта грамадства, якая па рознаму туды трапляла. Была камунікацыя і людзі маглі перамяшчацца, яны не сядзелі на адным месцы.
Варшаўскае паўстанне – гэта найбольшы збройны супраціў арганізаваны антыгітлераўскім падполлем у гарадах Еўропы. Нягледзячы на тое, што ў ваенна-палітычным плане паўстанне пацярпела паразу, яно стала сімвалам мужнасці і непакорнасці польскага народа перад ворагамі.
Беларускае Радыё Рацыя