Якой была мова беларускіх мястэчак?
Якой была мова мястэчак Беларусі, даведаліся слухачы курсаў „Мова нанова Гародня”.
Якія рэшткі полікультурнасці беларускіх гарадоў і мястэчак захаваліся да цяперашняга часу? Простага адказу няма. Бо ўжо некалькі пакаленняў беларусаў ведаюць пра мястэчкі і іх статус толькі з гісторыі.
На гэтыя і шэраг іншых пытанняў сацыяльнага і рэлігійнага характару адказала кандыдат гістарычных навук Іна Соркіна, адмыслоўца ў гэтай тэме:
– Ніколі так глыбока не даследавала лінгвістычную сітуацыю ў мястэчках. Але калі мне прапанавалі выступіць, то я падумала, што будзе цікава нават не паглыбляючыся акрэсліць, што такое мястэчка і якая там была сітуацыя з мовамі. І я гэта зрабіла на падставе апавядальных крыніц, выкарыстала мемуарную літаратуру. Паказала як перапляталіся ідыш і беларуская мова. А ў мемуарах В.Стомы-Сініцы ўвогуле гучыць і польскае слова, і расейскае, і беларускае, і габрэйскае.
Апрача асноўнай тэмы, курсанты „Мова нанова” пазнаёміліся з крылатымі словамі і афарызмамі беларускіх класікаў, а таксама сустрэлі музычнага госця Стася Сілку з Наваполацка, які выканаў канцэрт сваіх песень пад акустычную гітару.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара