Якой нацыі належыць пісьменніца Эліза Ажэшка?
Якой нацыі належыць пісьменніца Эліза Ажэшка – польскай ці беларускай? Пра гэта ідзе гаворка ў лекцыях, што праходзяць у Музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Кажа даследчыца творчасці Ажэшкі Святлана Воцінава:
-Трэба глядзець на творчасць пісьменніка праз тое, што адбывалася ў яго жыцці. Дык вось, у васьмідзясятыя гады ўзрост Элізы Ажэшкі - ад сарака да пяцідзесяці. Разуменне жыцця – ужо ёсць, а жаданне жыцця – яшчэ ёсць. Асабліва моцна гэта відаць у біяграфіі Элізы Ажэшкі. Пазней у яе ўжо будзе менш жадання жыцця.
Цяперашняя лекцыя – пятая па ліку з прысвечаных творчасці Элізы Ажэшкі. Святлана Воцінава – даследчыца творчасці Ажэшкі, галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса “Маладосць”.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск