Якую вопратку насілі беларускі сто гадоў таму?
Ілюстраваны часопіс „Беларускае жыцьцё” №19 (1919 г.) змяшчае зацемку з ілюстрацыяй, прысвечанай нацыянальным строям, якія выціскала з ужытку фабрычная вопратка.
Рожніца між вёскай і местам с кожным днём сьціраецца ўсё болей і болей. Крамныя пэркалікі ды інш. фабрычныя тандэты выпіраюць вясковае палатно і самадзял. Аднак у глыбі нашай Беларусі вёска заховывае свой народны характар і на прыгожай адзежы, і на прыладзе, і ўсюды ў штодзённым жыцьці людзей.
На нашай ілюстрацыі паказаны тыпы кабет Слуцкага павету ў народнай опратцы.
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя