Янка Маўр. Наш вечны рабінзон
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прэзентавалі кнігу ўспамінаў “Янка Маўр.Наш вечны рабінзон”. Кажа яе ўкладальніца – унучка класіка Марыя Міцкевіч.
– Вось бачыце, ён на многіх тут здымках у чорных акулярах. Таму што немагчыма было зрабіць аперацыю, пакуль катаракта не саспее. Але ён працягваў працу. І нават у 74 гады ён, калі адпачываў у Кактыбелі, выратаваў дзяўчынку. Тут таксама ёсць яе здымак і дарчы надпіс. Дзяўчынка тапілася. А ён, паколькі ў яго слых быў вельмі добры, ён нічога не бачыў, але на слых паплыў і гэтую дзяўчынку выратаваў.
Кніга пра заснавальніка сучаснай беларускай літаратуры для падлеткаў, а таксама жанру навуковай фантастыкі выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Цяпер там рыхтуецца наступнае выданне з умоўнай назвай “Не дзіцячы Маўр”.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск