Януш Гаўрылюк: Пакажам беларускі фільм, зроблены на Падляшшы



Сёння ў Беластоку стартуе фестываль „Filmowe Podlasie Atakuje!“, то бок „КінаПадляшша атакуе“. З намі на сувязі ўдзельнік гэтага фестывалю Януш Гаўрылюк, прадзюсар, рэжысёр, ён жа дырэктар фэсту беларускага кіно „BulbaMovie“.

РР: Я паглядзеў праграму, будзе паказаны сёння ваш фільм „Bocian“, то бок па-беларуску „бусёл“, хаця „боцян“ у нас таксама ёсць у дыялектах.

— Арыгінал і называецца „Бусел“. Увогуле фільм беларускі, зроблены на Падляшшы. Была польска-беларуская каманда. І цітры ў фільме беларускія.

РР: І бусел як традыцыйны сімвал Беларусі, так?

— Можна так сказаць.

РР: А ў якім жанры фільм? Я пабачыў, хронаметраж каля 20 хвілінаў.

— Амаль 20 хвіляў, гэта ігравое кароткае кіно.

РР: Увогуле, праграма фестывалю вельмі насычаная і разнастайная. Тут можа быць што заўгодна: і кароткі метр, і дакументальнае кіно, і анімацыя.

— Гэта ўжо дваццатая версія гэтага фестывалю. Там збіраюць аўтараў, што неяк звязаныя з Падляшшам. Вельмі файна, што будзе прынамсі адзін беларускі акцэнт у праграме.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

„Прыходзьце сёння“ — завяршаючы размову, Януш Гаўрылюк запрашае на фестываль „Filmowe Podlasie Atakuje!“

Беларускае Радыё Рацыя