Японская выстава ў Глыбокім



“Атлантыда. Мігатлівыя скарбы Ёнагуні” – выстава пад такой назвай адкрылася ў Глыбоцкім цэнтры культуры і народнай творчасці. Гэта аўтарскі праект даследчыка японскай культуры Уладзіслава Асакі.  Наведвальнікі выставы ўбачылі фантастычную інтэрпрэтацыю адной міфічнай  “Атлантыды”, якая знойдзена ў 1985 годзе ў Японскім моры, – падводны горад Ёнагуні.

Паводле навуковага супрацоўніка Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзіміра Мірончыка, гэтую выставу яны мантавалі суткі, бо яна суправаджаецца ўльтрафіялетавым святлом.

– Выстава гэтая прадстаўлена нам такой незвычайнай установай – гэта Японскі цэнтр культуры і спорту з горада Токіа «Дзэнрын канкэй». Яны працуюць па ўсёй Беларусі з гэтай незвычайнай выставай. Незвычайная яна перш за ўсё сваім афармленнем. Бо ўся экскурсія па экспазіцыі выставы паходзіць у паўзмроку. І суправаджаецца толькі ўльтрафіялетавым светлом. Гэта нейкае спалучэнне міфалогіі і традыцыйнага быту японцаў.

Японская варыяцыя згубленага падводнага свету і традыцыйнай культуры на выставе адлюстраваныя праз васковыя фігуры міфалагічных персанажаў усходняга эпасу, фігур сэнсэя, акцёра тэатра кабукі ды іншых. Яны размешчаныя ў спецыяльна падрыхтаваных дэкарацыях, якія ствараюць эфект марскога дна, з выкарыстаннем фарбаў індыга.

Выстава “Атлантыда” ў Глыбоцкім цэнтры культуры будзе доўжыцца да 8 красавіка.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі