Японскі ордэн Узыходнага Сонца ўручаць беларускаму харэографу
Японскі ордэн Узыходнага Сонца 15 лютага будзе ўручаны народнай артыстцы Беларусі выкладчыку Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа Клары Малышавай. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага.
Гэтай узнагароды беларуска ўдастоена за вялікі ўклад у выхаванне японскіх артыстаў балета, а таксама за садзейнічанне ва ўмацаванні сувязі паміж артыстамі балета Японіі і Беларусі. Клара Малышава не толькі навучала японскіх артыстак у Беларусі, але і праводзіла майстар-класы ў балетных школах у розных гарадах Японіі. Японскім бокам таксама высока ацэнены яе ўклад у паглыбленне ўзаемаразумення паміж дзвюма краінамі ў цэлым.
Клара Малышава стала першым кавалерам японскага ордэна сярод грамадзян Беларусі.
