Яраш Малішэўскі прэзентаваў дзіцячы атлас Беларусі на „Мове-нанова”



Менскія курсы “Мова-нанова” скончылі сезон сустрэчай з рэканструктарам старадаўняй музыкі, гісторыкам Ярашам Малішэўскім – прайшла прэзентацыя яго кнігі “Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы”.

– Музыка і літаратура, так ці інакш, будуць спалучацца. “Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы”. У гэтай кнізе прэзенатаваны 101 помнік беларускага дойліцтва. Ну адпаведна, каб не толькі дзеткі, але і дарослыя маглі зарыентавацца ў некаторых помніках. Матэрыял разбіты па абласцях. Таму можна лёгка адразу ўявіць, дзе што, апынуўшыся на нейкай дарозе паміж, скажам, Менскам, ці Гародняй, ці Віцебскам і Магілёвам.

Яраш Малішэўскі аўтар не толькі “Дзіцячага атласа Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы”. Да гэтага ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла ягоная сумесная з Аксанай Спрынчан кніга, прысвечаная народным музычным інструментам.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара